У Вільні прайшоў кірмаш майстроў народнай творчасці
На ім можна было набыць вырабы з тэкстылю, скуры, бісеру, сувеніры з сімволікай, кнігі ды іншыя рэчы.
Artykuł У Вільні прайшоў кірмаш майстроў народнай творчасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У межах Тыдня беларускай культуры ў Вільні на падворку Цэнтра беларускай культуры і супольнасці прайшоў кірмаш майстроў народнай творчасці. На ім можна было набыць вырабы з тэкстылю, скуры, бісеру, сувеніры з сімволікай, кнігі ды іншыя рэчы. Удзельнічалі як майстры-беларусы, так сябры з іншых краін.
Як кажа адна з арганізатарак кірмашу, Беларускі дом вяртаецца з вакацый, таму яны вырашылі расчыніць свае дзверы для сталых і новых сяброў менавіта з Дня тыдня беларускай культуры:
— Гэты тыдзень уводны, а з наступнага тыдня мы на сталую пачынаем працу: з курсамі, школкамі, клубамі. Тыдзень беларускай культуры — такая ідэя, каб кожны дзень рэпрэзентаваў пэўны аспект беларускай культуры. Кірмаш, што арганізуюць: мы беларусы, мы з нашымі рознымі сябрамі з розных нацыянальнасцяў: палякі, грузіны, літоўцы, украінцы. Такая вялізная кампанія.
Прывёз на кірмаш у Вільню прадукцыю з беларускай сімволікай са сваёй крамы і Андрэй Мялешка з Батумі:
— Я прыехаў сюды, як прадстаўнік першай у Грузіі афлайн-крамы, што гандлюе беларускай і ўкраінскай сімволікай у Батумі. Мы прывезлі сюды тое, што мы робім у нашай майстэрні: розныя нашыўкі, значкі, кулончыкі з Беларуссю, бранзалеты. Прыймаем заказы, бо ўжо ёсць заказы з Грузіі, каб мы высылалі сюды ў Вільню.
Падчас кірмашу ладзіліся гульні з дзецьмі, аквагрым, прайшоў канцэрт з удзелам Вольгі Гуз, інтэрнацыянальнага праекту Sun, And, Sea, Алесі Страцяйчук, Anna Jan Jazz Duo і Aляксандра Памідорава. А таксама наведнікі частаваліся вулічнай ежай – смачнымі цынабонамі, яблыкамі ў карамелі, набывалі мёд, „Напалеон” ды іншыя прысмакі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Вільні прайшоў кірмаш майстроў народнай творчасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.