Віленскай грамадскай арганізацыі „Дапамога“ споўнілася тры гады
Праз яе прайшло больш за 600 беларускіх палітуцекачоў, якім дапамагла арганізацыя.
Artykuł Віленскай грамадскай арганізацыі „Дапамога“ споўнілася тры гады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Грамадская арганізацыя “Дапамога” ў Вільні адзначыла трохгоддзе свайго існавання. Праз яе прайшло больш за 600 беларускіх палітуцекачоў, якім дапамагла арганізацыя, пачынаючы з перасячэння мяжы, прытулку ў сваім шэлтары “Замак”, дапамогай з самымі неабходнымі і патрэбнымі рэчамі, ежай, псіхалагічнай дапамогай ды іншым.
За гэты час людзі пасябравалі між сабой і сталі адной вялікай сям’ёй, якая спяшаецца адно аднаму на дапамогу.
Як кажа кіраўніца арганізацыі Наталля Калегава, самым вялікім па наплыве беларускіх палітуцекачоў быў перыяд 2021-22 года:
— Быў перыяд вельмі шчыльны, 2021-2022 год, людзі жылі на другім паверсе. Мы выкладалі матрацы, бо не ўсе ўжо маглі змясціцца, было цяжэй. Людзі цяжка пераносілі псіхалагічна, і тады мы казалі: „Добра, вы можаце не шукаць кватэры, калі вам, у такім стане тут утульней. Жывеце хоць на другім паверсе.“ І тады хтосьці жыў два тыдні, хтосьці два месяцы, а хтосьці паўгода. Максімум трэцяга паверху — 30 людзей. Быў другі паверх, значыць, яшчэ пяць чалавек дадаецца.
Павіншаваць арганізацыю і яе кіраўніцу прыйшла вялікая колькасць людзей, у тым ліку вядомых. Сярод іх быў і літоўскі парламентарый Альгірдас Сісас:
— Кожны сумленны чалавек павінен падтрымліваць слабейшых людзей, якім патрэбная дапамога. Не проста гаварыць, а трэба штосьці рабіць. Так здарылася, што да мяне звярнуліся, і я, можа, больш унікся, чым астатнія парламентарыі, І таму намагаюся падтрымліваць сувязь і дапамагаць, калі ўдаецца штосьці.
У дзень 9 верасня “Замак” пераўтварыўся ў канцэртную пляцоўку. Падчас свята былі выступы спевакоў розных жанраў, ладзілася караоке, прысутныя частаваліся вялікім тортам ды іншымі смачнымі стравамі, супольна пілі гарбату, удзельнічалі ў конкурсах, латарэях, быў кірмаш майстроў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Віленскай грамадскай арганізацыі „Дапамога“ споўнілася тры гады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.