У Армэніі пачаліся армяна-амэрыканскія вучэньні. Расея стараецца «гэта асэнсаваць і зразумець»
Згодна з заявай Мінабароны Армэніі, вучэньні Eagle Partner накіраваныя на «павышэньне ўзроўню апэратыўнай сумяшчальнасьці» зь сіламі ЗША ў міжнародных міратворчых місіях і абмен перадавым вопытам.