Створаны сайт з інфармацыяй пра магчымасці атрымання «пашпарта замежніка»
Валер Кавалеўскі распавёў пра новы інфармацыйны рэсурс, створаны ў дапамогу беларусам, пацярпелым ад адмовы рэжыму выдаваць пашпарты за мяжой.
Artykuł Створаны сайт з інфармацыяй пра магчымасці атрымання «пашпарта замежніка» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад адмовы рэжыму Лукашэнкі выдаваць пашпарты за мяжой, пачаў дзейнічаць новы рэсурс. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі.
Сайт pashpart.org створаны з ініцыятывы Народных амбасадаў Беларусі пры дапамозе Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета. На ім публікуецца інфармацыя па атрыманні „пашпарта замежніка” ў розных краінах. На сёння на сайце ёсць інфармацыя па 18 краінах Еўропы. Агулам такіх краін 29. Кавалеўскі запэўнівае: „Са свайго боку акрамя праекта нацыянальнага пашпарта Беларусі мы будзем працаваць з нацыянальнымі ўрадамі і міжнароднымі арганізацыямі дзеля спрашчэння і паскарэння працэдур легалізацыі і атрымання беларусамі праязных дакументаў у розных краінах”. „Пашпарт замежніка” — гэта адна з магчымасцяў беларуса за мяжой легалізавацца, калі абмяняць ці атрымаць новы пашпарт у Беларусі небяспечна.
Абʼяднаны пераходны кабінет заяўляе, што праца над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі працягваецца.
Artykuł Створаны сайт з інфармацыяй пра магчымасці атрымання «пашпарта замежніка» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.