Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2023

Агляд прэсы: Абкатаць метад

0
Агляд прэсы: Абкатаць метад

Латвійскія памежнікі хочуць закрыць пункт пропуску на мяжы з Беларуссю. «Белыя ніткі» расейскіх выбараў. Дыскусія вакол узнагароджання фільма Агнешкі Холанд. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Artykuł Агляд прэсы: Абкатаць метад pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Латвійскія памежнікі хочуць закрыць пункт пропуску на мяжы з Беларуссю. «Белыя ніткі» расейскіх выбараў. Дыскусія вакол узнагароджання фільма Агнешкі Холанд. Чылі: 50 гадоў пасля путчу. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

„Усё больш напружаная сітуацыя на латвійска-расейскай мяжы прывяла Дзяржаўную памежную ахову Латвіі да высновы, што менавіта Латвія на дадзены момант з’яўляецца асноўным пунктам нелегальнай іміграцыі ў Беларусь”, – перадае мясцовае выданне Errnews.

„Новы рэкорд быў пастаўлены ў нядзелю, калі 256 чалавек былі павернутыя на латвійскай мяжы, у выніку чаго агульная колькасць за тыдзень склала амаль 900, а за год – больш за 7800 чалавек. Мігрантаў цяжка стрымліваць, бо яны рухаюцца вялікімі групамі па 50-60 чалавек. Большасць з іх спрабуюць трапіць у Латвію ў месцах, дзе няма памежнага плота, напрыклад, на вузкім пераходзе праз раку, але яны таксама спрабуюць перасекчы калючы дрот. Беларускі бок наўпрост высаджвае людзей ля калючага дроту латвійскай мяжы і больш не пускае ў Беларусь. Зараз Латвія сцягвае ўзмоцненыя сілы на мяжы з Беларуссю. Да мяжы таксама прыбываюць члены Нацыянальных узброеных сіл Латвіі (NBS) разам з удзельнікамі адных з найбуйнейшых абарончых вучэнняў у гісторыі Латвіі, і Латвія папрасіла памежнікаў з Літвы дапамагчы таксама. Каб больш эфектыўна абараняць сваю мяжу, паўднёвая суседка Эстоніі цяпер разглядае магчымасць закрыцця памежнага пункта пропуску Сілене. Калі яны выберуць гэты шлях, то далей латвійска-беларускую мяжу можна будзе перасекчы толькі ў адным пункце пропуску — у Патарніках, на ўсход ад Сілене”, – папярэджвае латвійскае выданне.

У мінулыя выходныя ў Расейскай Федэрацыі праходзілі рэгіянальныя выбары. Незалежныя назіральнікі паведамлялі пра мноства парушэнняў. На іх думку, гэтыя выбары былі самімі несвабоднымі за ўсё 24-гадовае кіраванне Пуціна. Галасаванне адбывалася і на акупаваных тэрыторыях Украіны. „Гэтыя выбары нават нельга назваць сатырай”, – піша берлінская газета taz.

„Калі б палітычная сітуацыя ў Расеі не была б такой гнятлівай, мы абавязкова рагаталі над тым ганебным відовішчам пад назвай „выбары”, якое зладзіў Крэмль. У хаду ў чарговы раз пайшлі ўсе метады фальсіфікацый. Толькі вось узнікае пытанне: навошта? Альтэрнатыўныя кандыдаты, за выключэннем пары-тройкі выключэнняў, дапушчаны ўсё роўна не былі. У многіх выпадках людзі нават не ведалі, якія кандыдаты вылучаюцца і на якія пасады, не кажучы ўжо пра тое, каб увогуле адбылося галасаванне. Аднак Крэмль усё гэта не хвалюе: яго партыя Адзіная Расея перамагла, мэта дасягнута”, – іранізуе нямецкае выданне.

Спецыяльны прыз журы на Венецыянскім кінафестывалі атрымаў фільм польскага рэжысёра Агнешкі Холанд „Зялёная мяжа”. Размова ў ім ідзе пра бежанцаў на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Рэакцыя ўрада ў Варшаве не прымусіла сябе чакаць:  міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра абвінаваціў Холанд у распаўсюджванні антыпольскай прапаганды – „падобна да нацыстаў”. Рэжысёр мае намер падаць на міністра ў суд. „Нядзіўна, што ўрад так абураны гэтым фільмам”, – піша чэшскі партал Český rozhlas.

„Спрэчкі вакол фільма адлюстроўваюць усю супярэчлівасць сучаснай Польшчы. Гэта краіна, якая ўсё яшчэ з’яўляецца дэмакратычнай, але пры гэтым мае шмат унутраных праблем. Праблемы гэтыя абумоўлены ў першую чаргу вельмі нацыяналістычнай палітыкай кіруючых вярхоў. Цяперашнія кіраўнікі Польшчы не прымаюць крытыку, яны абыходзяць прынцыпы вяршэнства права і дэмакратыі і ставяць пад пытанне незалежнасць СМІ. Краіна, у якой адбываюцца такія рэчы, нездаровая. І ўсе заслугі Польшчы ў справе падтрымкі Украіны гэтага не адмяняюць”, – падкрэслівае чэшскае выданне.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы чылійскіх гарадоў, каб ушанаваць памяць ахвяр ваеннай дыктатуры Аўгуста Піначэта. 11 верасня споўнілася 50 гадоў з дня перавароту 1973 года, падчас якога путчысты зрынулі дэмакратычна абраны ўрад Сальвадора Альендэ. Наступныя 17 гадоў краіна пражыла пад ціскам дыктатуры, які суправаджаўся сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, а таксама рэпрэсіямі ў дачыненні да праціўнікаў рэжыму, якія падвяргаліся арыштам, катаванням, а то і зусім „знікалі без вестак”.  „Эпоха дыктатуры да гэтага часу ўплывае на грамадства”, – са шкадаваннем адзначае фінская газета Helsingin Sanomat.

„Піначэт пайшоў у адстаўку ў 1990 годзе, але цень яго ўсё яшчэ лунае над Чылі. Дэмакратыя прынесла Чылі 20 гадоў эканамічнага росту і палітычнай стабільнасці, аднак апошняе дзесяцігоддзе было няпростым. Гэта падагравала незадаволенасць і прывяло да вяртання многіх да крайніх палітычных поглядаў. Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне і ў адносінах да спадчыны гэтага вайсковага перавароту. Па выніках аднаго з нядаўніх апытанняў, 42 адсоткі чылійцаў лічаць, што путч знішчыў дэмакратыю, а 36 адсоткі мяркуюць, што ён выратаваў краіну ад камунізму. У Чылі цяжка дасягнуць згоды па такіх пытаннях, бо падзеі 50-гадовай даўніны даюць аб сабе ведаць да гэтага часу”, – канстатуе фінскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: Абкатаць метад pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Москва — мировой лидер по динамике развития транспортной инфраструктуры





Москва

Юлия Пересильд, московский Театр на Таганке, ММОМА – участники 3-его фестиваля «Территория. Красноярск» раскрывают грани современного искусства


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Московский городской транспорт на 100 процентов отечественный



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Бато Багдаев

В Этнографическом музее народов Забайкалья Бурятский театр «Ульгэр» презентовал «Колобок» для юного зрителя - Новости и Культура, Дети и Россия




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Псковичка стала призером соревнований по прыжкам в высоту в Москве

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике

Мастер-классы по созданию крафтовых украшений проходят в центре Москвы


Уимблдон

Уимблдон и Олимпиада? Что нужно знать о планах Рыбакиной после Ролан Гаррос



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Киев

AFP: Байден объявил о выделении Киеву помощи на 225 млн долларов



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России