Сокал: для беларусаў 17 верасня - сімвал гістарычнага афармлення нацыі
Камуністычная партыя Беларусі 14 верасня правяла дыялогавую пляцоўку з актывам Мінска ў вочным рэжыме. Рэгіёны падключыліся да размовы ў рэжыме відэасувязі. На пляцоўцы абмяркоўвалі не толькі Дзень народнага адзінства, але і геапалітычную сітуацыю вакол Беларусі, а таксама праблемныя пытанні па рэгіёнах.