Пачаўся суд на музыкамі Tor Band
Ім пагражае да 12 гадоў калоніі. Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць справу палітвязняў у закрытым рэжыме.
Artykuł Пачаўся суд на музыкамі Tor Band pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 14 верасня, пачаўся суд на музыкамі Tor Band. Ім пагражае да 12 гадоў калоніі. Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць справу палітвязняў у закрытым рэжыме. Працэс вядзе суддзя Сяргей Салоўскі.
Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА.
Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні гурт быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем” — цяпер іх за гэта будуць судзіць, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса, піша “Вясна”.
Artykuł Пачаўся суд на музыкамі Tor Band pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.