Менчуку за данаты агулам прызначылі 9,5 гадоў калоніі
У судзе Першамайскага раёна Менска 12 верасня другі раз за тры месяцы асудзілі палітзняволенага менчука Мікалая Васілевіча. Цяпер яго абвінавацілі ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці».
Artykuł Менчуку за данаты агулам прызначылі 9,5 гадоў калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У судзе Першамайскага раёна Менска 12 верасня другі раз за тры месяцы па цяжкім артыкуле асудзілі палітзняволенага менчука Мікалая Васілевіча. Напачатку чэрвеня яго ўжо асудзілі да шасці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-1 КК).
Цяпер яго абвінавацілі ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці». Агулам за данаты яму прызначылі дзевяць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На другім працэсе па справе палітвязня быў вялікі перапынак. За гэты час у Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу Мікалая. 1 верасня прысуд уступіў у сілу, таму пры вынясенні другога прысуда Васілевіч лічыўся ўжо раней судзімым.
Падтрымаць Мікалая пасылкамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікалай Уладзіміравіч Васілевіч
Artykuł Менчуку за данаты агулам прызначылі 9,5 гадоў калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.