Сілавікам у Беларусі хочуць дазволіць затрымліваць грамадзян на 20 дзён без прычыны
Цяпер сілавікі ў Беларусі могуць трымаць людзей без выбару меры стрымання цягам трох дзён (72 гадзіны), а чалавека, якому не выставілі абвінавачвання, – 10 дзён.
Artykuł Сілавікам у Беларусі хочуць дазволіць затрымліваць грамадзян на 20 дзён без прычыны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сілавікам у Беларусі хочуць дазволіць затрымліваць грамадзян на 20 дзён без прычыны – паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BELPOL, абапіраючыся на інфармацыі ад некалькіх крыніц.
Цяпер сілавікі ў Беларусі могуць трымаць людзей без выбару меры стрымання цягам трох дзён (72 гадзіны), а чалавека, якому не выставілі абвінавачвання, – 10 дзён.
Паводле звестак BELPOL, гэтыя тэрміны збіраюцца павялічыць адпаведна да 10 і 20 дзён. Таксама збіраюцца даць больш правоў пракурорам, а з Крымінальна-працэсуальнага кодэкса плануюць выключыць ч. 2 арт. 333 – яна дазваляла сведкам і пацярпелым на судзе адмаўляцца ад паказанняў, калі яны былі атрыманыя падманам або пагрозай падчас следства.
Агулам, паводле BELPOL, сутнасць зменаў палягае на пагаршэнні становішча падазраванага, пазбаўленні следчага працэсуальнай самастойнасці і ўзмацнення ролі пракуратуры.
Artykuł Сілавікам у Беларусі хочуць дазволіць затрымліваць грамадзян на 20 дзён без прычыны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.