Раман Шчэрбаў: Сёння без палітыкі, на жаль, нікуды
Вераснёвы Кангрэс даследчыкаў Беларусі, праца беларускай школкі для малодшых дзетак, падрыхтоўка Ночы расстралянай паэзіі. Усё гэта бягучыя планы дзейнасці Беларускага культурнага таварыства "Хатка" ў Гданьску.
Artykuł Раман Шчэрбаў: Сёння без палітыкі, на жаль, нікуды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вераснёвы Кангрэс даследчыкаў Беларусі, праца беларускай школкі для малодшых дзетак, падрыхтоўка Ночы расстралянай паэзіі. Усё гэта бягучыя планы дзейнасці Беларускага культурнага таварыства „Хатка” ў Гданьску, – распавёў намеснік старшыні арганізацыі Раман Шчэрбаў:
– Працуем перадусім на культурніцкай ніве, але сёння без палітыкі, на жаль, нікуды, таму ёсць пэўная частка людзей, якая ўвесь час працуе ў гэтым напрамку. Гэта нядзельныя сустрэчы штотыдзень у Гданьску а 13-й гадзіне. Варта памятаць пра нашых палітвязняў, варта памятаць пра сітуацыю ў Беларусі і ў рэгіёне. Таму гэтыя акцэнты таксама важныя.
Раман Шчэрбаў дадаў, што ўсе бягучыя падзеі зараз адлюстраваныя ў адмыслова створанай суполцы ў фэйсбук. Там жа можна знайсці запрашэнні на бліжэйшыя мерапрыемствы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Раман Шчэрбаў: Сёння без палітыкі, на жаль, нікуды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.