Экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў Кацярына Сныціна завяршае спартовую кар’еру
У 2020-м Кацярына не пагадзілася падпісаць новы кантракт зь Міністэрствам спорту і адмовілася выступаць за нацыянальную каманду. Яна прадала з аўкцыёну свой бронзавы мэдаль з чэмпіянату Эўропы–2007, каб на атрыманыя грошы дапамагчы рэпрэсаваным спартоўцам.