Белаконеў аб закрыцці пагранперахода "Сілене": недружалюбны крок Латвіі зведаюць простыя людзі
"Тое, што адбываецца з боку Еўрасаюза, - тут мала дружалюбных крокаў. Усё гэта робіцца па ўказцы ЗША, краін Еўропы. Ніводны такі недружалюбны крок, звязаны з закрыццём пунктаў пропуску, не можа прывесці (да станоўчага выніку. - Заўвага БЕЛТА). Ён усё роўна паўплывае на людзей. Звычайных, простых людзей. Яны ў чым вінаватыя?" - сказаў Алег Белаконеў.