У Гародні працягваюцца палітычныя звальненні
На прадпрыемства быў спушчаны спіс з больш як 20-цю прозвішчамі людзей, якія бліжэйшым часам мусяць быць звольненыя з працы.
Artykuł У Гародні працягваюцца палітычныя звальненні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Як стала вядома «Нашай Ніве», на Гродзенскай ТЭЦ-2 РУП “Гроднаэнерга” працягваюцца масавыя звальненні па палітычных матывах.
Па інфармацыі крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, на прадпрыемства нядаўна быў спушчаны спіс з больш як 20-цю прозвішчамі людзей, якія бліжэйшым часам мусяць быць звольненыя з працы.
“Людзей са спісу выклікае да сабе начальства, дзе разам з мясцовым кадэбэшнікам даводзяць да ведама, што «вам трэба вызваліць месца». Канкрэтныя тэрміны не называюць, але раяць не зацягваць гэты працэс”, — кажа суразмоўца. Па яго словах, людзей са спіса «просяць» звольніцца, не зважаючы на тэрмін да заканчэння кантракта і досвед працы на прадпрыемстве, — кажа суразмовец. Ён не выключае, што частка людзей магла трапіць у спісы толькі за тое, што маюць Карту паляка.
Artykuł У Гародні працягваюцца палітычныя звальненні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.