Алена Фаміна: 2020 год немагчыма забыць
![Алена Фаміна: 2020 год немагчыма забыць](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/09/photo_2023-09-22_15-25-30-1024x768.jpg)
Помніцца не толькі пра цяжкае і страшнае, але і пра добрае, што нас ратавала, - узгадвае валанцёрка лагера ля Акрэсціна Алена Фаміна.
Artykuł Алена Фаміна: 2020 год немагчыма забыць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Памяць не адпускае і ўсё помніцца як ўчора. Не толькі пра цяжкае і страшнае, але і пра добрае, што нас ратавала, – успамінае валанцёрка лагера ля Акрэсціна Алена Фаміна:
-Прыгадваецца з вялікай цеплынёй чалавечая салідарнасць. Тая хваля ўзаемадапамогі, узаемападтрымкі, любові, цяпла, дабрыні, якія былі тады ў першыя дні. Вось я, напрыклад, вельмі люблю прыгадваць выпадак. Быў мужчына, які ўзяў аркуш А4 і напісаў на ім “Абдымашкі” і прышпіліў гэты аркуш сабе на грудзі. І ён хадзіў з гэтым лістом.
Паводле Алены Фаміной, гэтае слова выклікала ў змучаных фізічна і псіхалагічна валанцёраў усмешкі, напружанасць спадала, станавілася лягчэй, і мы ўвялі традыцыю абдымацца, калі прыходзілі на змену.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Фаміна: 2020 год немагчыма забыць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.