Былую журналістку і праўнука Якуба Коласа залічылі ў “экстрэмісты”
МУС 22 верасня абнавіла "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Artykuł Былую журналістку і праўнука Якуба Коласа залічылі ў “экстрэмісты” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 22 верасня абнавіла „Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У «спіс экстрэмістаў» дадалі 34 новыя прозвішчы.
Гэтак, у «спіс экстрэмістаў» далучылі гомельскую былую журналістыку і культурніцкую дзяячку Ларысу Шчыракову. У канцы жніўня Ларысе агучылі прысуд: 3,5 года калоніі ды штраф Br 3500. На яе завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб распаўсюдзе ў інтэрнэце заведама непраўдзівых звестак, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, а таксама абвінавацілі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці.
Акрамя Ларысы, у спісе з’явілася прозвішча 17-гадовага Мікіты Бруя, стрыечнага праўнука Якуба Коласа. Маладзёна вінавацяць у наўмысных дзеяннях для рэабілітацыі нацызму, а таксама ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці. У ліпені суддзя Вікторыя Паляшчук прысудзіла Мікіту тры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Былую журналістку і праўнука Якуба Коласа залічылі ў “экстрэмісты” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.