Пашыньян пра Расею: «Саюзьнікі паставілі задачу паказаць нашу ўразьлівасьць». Сытуацыя вакол Карабаху на гэты момант
Прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян у нядзельным тэлезвароце зноў раскрытыкаваў Расею ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Нагорным Карабаху. Ён таксама заявіў, што Армэнія гатова прыняць армянскіх жыхароў Карабаху, калі яны захочуць пакінуць рэгіён.