У Малі пры крушэньні самалёта загінулі найміты «Вагнэра»
Самалёт расейскай вытворчасьці Іл-76 разьбіўся раніцай у суботу, 23 верасьня, пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Гао, ён выкаціўся за ўзьлётна-пасадачную паласу, паведамілі ў місіі ААН у Малі. Па словах прадстаўніка аэрапорта, самалёт быў перагружаны.