У Малі пры крушэнні самалёта загінулі найміты «Вагнера»
![У Малі пры крушэнні самалёта загінулі найміты «Вагнера»](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/07/вагнер.jpg)
Па словах прадстаўніка аэрапорта, самалёт быў перагружаны.
Artykuł У Малі пры крушэнні самалёта загінулі найміты «Вагнера» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
![](/wp-content/uploads/2023/07/%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D0%BD%D0%B5%D1%80.jpg)
Самалёт расейскай вытворчасці Іл-76 разбіўся раніцай у суботу, 23 верасня, пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Гао, ён выкаціўся за ўзлётна-пасадачную паласу, паведамілі ў місіі ААН у Малі. Па словах прадстаўніка аэрапорта, самалёт быў перагружаны. Самалёт выкарыстоўваўся малійскай арміяй і наймітамі ПВК «Вагнер», паведамляе Нямецкая хваля.
Прычыны авіякатастрофы высвятляюцца. Паводле звестак дыпламатычных крыніц, на борце самалёта знаходзіліся малійскія вайскоўцы і «вагнераўцы», колькасць пацярпелых і матэрыяльных стратаў вялікая. У Малі ўжо шмат гадоў доўжыцца паўстанне ісламскіх экстрэмістаў. Яно пачалося ў 2012 годзе на поўначы Малі, а потым распаўсюдзілася на тэрыторыю Нігера і Буркіна-Фасо.
У 2021 годзе ў Малі ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыйшла ваенная хунта. Яна неадкладна запатрабавала вываду з краіны міратворцаў ААН. Хунта актыўна супрацоўнічае з Расеяй і байцамі ПВК «Вагнер». Францыя і Нямеччына заяўляюць пра тое, што «вагнераўцы» перашкаджаюць працы місіі ААН.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Малі пры крушэнні самалёта загінулі найміты «Вагнера» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.