Камісія ААН: расейскія вайскоўцы катавалі ўкраінцаў да сьмерці
Міжнародная камісія па расьсьледаваньні злоўжываньняў ва Ўкраіне пры Радзе ААН па правах чалавека выступіла ў панядзелак з вуснай справаздачай. Паводле высноваў камісіі, расейскія войскі працягваюць учыняць на тэрыторыі Ўкраіны ваенныя злачынствы супраць цывільных грамадзянаў.