Польскае сьледзтва палічыла ўкраінскай ракету, якая ўпала ў лістападзе на тэрыторыі краіны
Ракета, якая ўпала на сушылку ў гаспадарцы на поўначы Польшчы ў лістападзе 2022 года і забіла двух чалавек, была запушчана ўкраінскай зэнітнай сыстэмай, устанавіла польская пракуратура. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле газэты «Rzeczpospolita».