Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2023

Алесь Зарэмбюк пра дзейнасць „Беларускага Дома” у Варшаве

0

„Беларускаму Дому” у Варшаве 12 гадоў. Гэта дом для ўсіх беларусаў, якія жывуць за мяжой.

Пра тое, што ў ім праводзіцца, як ён функцыянуе, мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі”, старшынём „Беларускага Дому” Алесем Зарэмбюком:

РР: Што вы лічыце самым выбітным у вашай працы за гэтыя 12 гадоў?

– Вельмі багата было праектаў, гэта сотні. Я асабіста вельмі цёпла ўзгадваю наш праект па ўвядзенні малога памежнага руху паміж Беларуссю, Польшчай і Літвой. Гэты праект мы рабілі 2014-16 гг. Пасля Беларусь сапраўды адкрылася для замежнікаў, у Беларусь паехала вельмі шмат замежных грамадзян, турыстаў. Больш беларусаў пачало выязджаць у Еўразвяз. Такім чынам былі створаны ўмовы для таго, каб узмацняць гэтыя ўзаемасувязі: акадэмічныя, бізнесовыя, студэнцкія. Вельмі шкада, што зараз усё гэта знікла, што Лукашэнка ўсё гэта знішчыў і што зараз Беларусь фактычна за такой „жалезнай заслонай”.

РР: Якую дапамогу вы аказваеце беларусам, якія трапілі ў Польшчу?

– Дапамога рэпрэсаваным беларусам – гэта быў такі адказ на дзікунства, рэпрэсіі, якія працягваюцца па сённяшні дзень. Мы дапамагаем практычна ўсім беларускім грамадзянам, якія былі рэпрэсаваныя. Наша мэтавая група – гэта рэпрэсаваныя беларусы, якія прыехалі сюды або якія знаходзяцца ў Беларусі. Гэта сем’і палітвязняў, гэта жанчыны-палітвязні, якім зараз дапамагаем у супрацы з ініцыятывай „Палітвязынка”. Гэты праект фінансаваны чэшскім урадам. Гэта такі ўнёсак чэхаў у падтрымку і салідарнасць беларусаў. Фактычна гэта вялікі пласт нашай працы, апошнія тры гады. Яго немагчыма спыніць таму, што кожны дзень новыя рэпрэсіі, кожны дзень новыя затрыманні, новыя арышты. Сем’ям палітвязняў трэба адпраўляць пасылкі ў турмы, трэба падтрымліваць палітвязняў. Што мы можам для іх зрабіць? Мы не можам іх вызваліць з турмы, але мы можам зрабіць іх жыццё за кратамі крышачку лепшым праз перадачы, праз лісты, праз паштоўкі. За гэты час мы дапамаглі некалькім дзясяткам тысяч беларусаў. Уявіць сабе такую колькасць рэпрэсаваных і такія часы ў якія мы жывём зараз, дзесяць гадоў таму было немагчыма, нават пяць гадоў таму было немагчыма. Што дойдзе да таго, што на мяжы Польшчы і Беларусі паўстане сцяна, што Лукашэнка будзе высылаць мігрантаў, каб дэстабілізаваць Польшчу. Гэта ўсё выглядае жахліва, але тым не менш мы таксама працягваем працаваць з падпольным грамадскім рухам у Беларусі. Нас таксама на жаль прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Хаця нічога экстрэмісцкага мы не робім. Мы ад самага пачатку падтрымліваем прадстаўнікоў Палка Каліноўскага і беларусаў, якія бароняць Украіну. Падтрымліваем ад 2020 года рэдакцыю каналу „NEXTA”, якая знаходзіцца ў нашай другой сядзібе. Ладзім шматлікія выставы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З „Госцем Рацыі” Алесем Зарэмбюком размаўляла наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Алесь Зарэмбюк пра дзейнасць „Беларускага Дома” у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.







Губернаторы России





Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России