Чым Рада БНР напалохала КДБ і Генпракуратуру? Расказвае сябра Рады Алесь Чайчыц
Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што справа заведзеная «па факце супрацьпраўнай дзейнасьці пранацысцкага экстрэмісцкага фармаваньня „Рада Беларускай Народнай Рэспублікі“».