«Мы ня спынімся, пакуль ня вернем нашу краіну». Дэмсілы Беларусі прапануюць альтэрнатыву парлямэнцкім выбарам
У Варшаве адбылося паседжаньне Аб’яднанага пераходнага кабінэту, чальцы якога абазначылі асноўныя кірункі сваёй працы на бліжэйшы час, расказалі пра дэталі распрацоўкі пашпартоў «Новай Беларусі», выступілі перад дэлегатамі Каардынацыйнай рады і прапанавалі альтэрнатыву парлямэнцкім выбарам.