Прэзыдэнтка Малдовы заявіла, што вагнэраўцы рыхтавалі пераварот у яе краіне
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду сьцьвярджае, што за спробай зьвяржэньня цяперашняга ўрада краіны, пра якую гавораць з пачатку года, стаяла расейская ПВК «Вагнэр» на чале з Яўгенам Прыгожыным.