Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Октябрь
2023

Мастачка Цемра: „Беларусы – вельмі шляхетны народ”

0
Мастачка Цемра: „Беларусы – вельмі шляхетны народ”

У пражскай галерэі “Beseder” 5 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы “Лазарэт” беларускай мастачкі Цемры.

Artykuł Мастачка Цемра: „Беларусы – вельмі шляхетны народ” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

“Беларусы – вельмі шляхетны народ”. Размова з беларускай мастачкай Цемрай пра мэту яе творчасці, захапленне беларусамі і сэнс болю у мастацтве. У пражскай галерэі “Beseder” 5 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы “Лазарэт” беларускай мастачкі Цемры, ужо добра вядомай сваімі моцнымі і адважнымі працамі. Імпрэза была цікавая асабліва тым, што мела менавіта перфарматыўны характар. Гэта падкрэслілася не толькі касцюмам шпітальнай сястрычкі на мастачцы, цалкам адпаведнага тэме вернісажу, але і прысутнасцю на ім асаблівага парфюма ад румынскага парфумера Toskovat’, водар якога змяшчае сімвалічна распаўсюджваўся паміж гасцямі выставы на белых араматызаваных пластырах і цягам усяго вечара запаўняў прастору галерэі нотамі “пораху, крыві, ёду, палаючых кветак, разбуранага бетону, дажджу і сандалавага дрэва”.

1_Цемра з адной са сваіх працаў пад назвай Жыве. Крыніца – інстаграм Цемры, фота Ганны Шот

У інтэрв’ю “Радыё Рацыя” Дар’я паспрабавала расшыфраваць вобраз краіны ў сваіх творах, падзяліцца ўласным бачаннем беларускага народа і распавесці пра тое, чаму беларусы ў эміграцыі сёння амаль не купляюць карціны.

У апісанні тваёй выставы ад Максіма Жбанкова я ўбачыла вельмі цікавы сказ: “Лазарэт – гэта зала чакання ў анатамічным тэатры”. Што гэты выраз значыць для цябе?

“Анатамічны тэатр” – гэта, перш за ўсё, пра чалавека і чалавечнасць. Ты сядзіш, чакаеш і не ведаеш, колькі табе яшчэ чакаць і што з табой будзе адбывацца, бо ўсё зацягнулася. Мне падаецца, што ў лазарэце ты павінен адчуваць таксама нейкі клопат. І мець надзею, што твае пытанні могуць быць вырашаныя. Гэта дапамагае.

Раскажы, калі ласка, пра ідэю з парфюмам на тваёй выставе.

Я ніяк не ўплывала на гэты водар. Гэта парфюм, які адначасова са мной зрабіў адзін румынскі парфюмер. Яго стварэнне проста супала з маімі працамі. Сябры распавялі мне пра свае адчуванні, калі зайшлі ў нейкую выпадковую краму. Я прыйшла туды і сказала, што шукаю прастору і хачу зрабіць выставу – так на месцы я даведалася, што гэта за мастак, які стварае парфюмы. І нашыя творы выпадкова супалі – як па сэнсу, так і па зместу.

Чаму ў тваіх працаў менавіта такая стылістыка – колеры, формы?

Мне падаецца, што гэты перыяд яшчэ будзе змяняцца, бо і я таксама змяняюся. Я намагаюся трансляраваць беларускі код з кожнай сваёй працай. Раблю гэта асэнсавана, і не заўсёды гэта счытваецца “у лоб” – ёсць шмат схаваных сімвалаў. Я хаваю ў сваіх працах беларускія моманты, якія павінны прасоўваць нашу культуру. Беларусам трэба адрознівацца – і пакуль што яны адрозніваюцца рысамі свайго характару, менталітэту. Нам не хапае нейкай візуальнай часткі. І з-за таго, што ў нас, творцаў, была даволі цяжкая сітуацыя, мы самі яшчэ шукаем вобразы, якія можна даць сабе і астатнім людзям, каб неяк заяўляць аб сабе і адрознівацца.

Зараз зручней, напэўна, праяўляцца праз траўмы і боль?

Так, і, мяркую, тэма яшчэ не раскрыта. У мяне ёсць некалькі ідэй, якія я б хацела ажыццявіць, калі скончыцца бягучы праект. Планірую зрабіць яшчэ некалькі працаў, якія вельмі падыходзяць да гэтага праекта, аднак у наступным ужо ўсе творы будуць новымі.

Што гэта за вобраз жанчыны ў тваіх творах? Хто і якая яна?

Жанчыны? Цікава. Хто каго бачыць – для кагосьці гэта Барбара Радзівіл, а нехта ўвогуле бачыць мужчыну. Напрыклад, карона з крыштальнымі слязамі на адной з інсталяцый – гэта мапа Беларусі. Уся гэтая постаць – гэта вобраз краіны і яе людзей. І важна таксама тое, што яна параненая з правага, а не левага боку – то бок, рана не смяротная, і ёсць надзея на вылячэнне.

А чаму ты абрала менавіта карону, што яна ажыццяўляе?

Мне падаецца, што беларусы – вельмі шляхетны народ. Яны такія годныя, што я проста захапляюся гэтым, іх паводзінамі ў розных абставінах, іх сціпласцю. Усе гэтыя рэчы натхняюць мяне. Гэта вельмі моцныя рысы. Карону я выкарыстала, каб паказаць не толькі вясковую народную эстэтыку праз вышыўку, але і свае, ужо крыху іншыя пачуцці ад беларусаў. Падчас маршаў у мяне быў плакат з надпісам: “Беларусь будзе раскошнай і вольнай краінай”. І першае тут – “раскошнай”. Менавіта раскошу я адчуваю ад нашых людзей зараз. У іх, можа, няма нейкіх рэчаў, а вось самі яны такія. І сама сябе, як беларуска, я адчуваю менавіта такім чынам – з раскошай. Мы заўсёды адразу заўважаем, што дзесьці нешта недапрацавана. Ад гэтага нам нядобра. І мы шукаем месца, дзе нам будзе добра.

Чаму гэты “вобраз краіны” падчас выставы сядзіць за піяніна? Што яна – краіна – грае, або, можа, нават спявае?

Інструмент тут ужо быў, і мы вырашылі інтэрпрэтаваць кампазіцыю “Купалінка” пад піяніна. На фоне ў залі грае менавіта яна. Я часам не люблю тлумачыць сваёй працай усё адразу, я не ведала, ці счытае гэта публіка, ці зразумее. Няма ў беларусаў іншай, настолькі знакамітай і сімвалічнай песні. Я вырашыла абраць “Купалінку”, а не іншы арыгінальны твор, бо цяпер менавіта яна набыла яшчэ большай папулярнасці, і чым яе паўсюль больш – тым нават лепш. Мяркую, трэба доўга біць у адну кропку, каб нарэшце быў нейкі вынік.

Ці працавала ты калі-небудзь над тэатральнымі дэкарацыямі або сцэнаграфіяй? Ці ёсць жаданне?

Не, і пакуль што такога жадання няма. Я толькі разбіраюся, як рабіць карціны. Перада мной яшчэ шмат працы. Калі я пачынаю нешта рабіць, то засяроджваюся толькі на гэтым. Мне хочацца замацавацца ў тым, што хаця б адну рэч я раблю добра. Таму, калі мне прапануюць нейкую такую супрацу, я асэнсавана адмаўляю. Я пакуль не дайшла да моманту, калі змагу пакінуць адну рэч і пераключыцца на іншую, паспрабаваць нешта новае. Вядома, гэта спрыяе развіццю, але я пакуль не маю ўнутранага пачуцця, што я да гэтага гатовая.

Ці згодная з тым, што боль – найлепшы каталізатар для мастацтва?

На маю выставу як раз прыходзіў адзін хлопец, які выкладае ва ўніверсітэце менавіта тэму траўмы. Цікава, што так супала. І ён лічыць, што праз боль нараджаецца наогул усё, і чалавек таксама. Я сама асабіста бачу боль і пакутаванне паўсюль. Бачу шмат несправядлівасці, а калі людзі пакутваюць ад яе, і ніхто гэтае пытанне потым не асвятляе – гэта для мяне самае страшнае. І мне вельмі крыўдна за людзей. Часам вельмі балючыя тэмы проста пазбягаюцца і не агучваюцца. У сваёй працы я таксама балансірую, бо людзям не заўсёды хочацца на занадта складаныя і цяжкія тэмы рэфлексіраваць. Стараюся рабіць усё ў гармоніі з сабой – калі я перажываю, трэба гаварыць аб гэтым, калі мне хочацца паглыбіцца ў нашыя культурныя формы – трэба пачаць гэта трансляраваць.

Скажы, ці адчуваеш ты моцную падтрымку сваёй дзейнасці ў эміграцыі?

Ты ўсё роўна ўсё робіш сам, шукаеш гранты і прасторы для праектаў. Мастакам зараз наогул вельмі цяжка. Я не ведаю, як балансіраваць паміж усім, як жыць, як рабіць выставы. Беларусы карціны не купляюць. Да масавай эміграцыі куплялі больш. І ёсць практычнае тлумачэнне – людзі пераязжаюць з месца на месца, у іх няма кватэраў, і яны нават не задумляюцца пра нейкія карціны. Аднак гэта ж усё наогул не пра кватэры. Мне падаецца, што трэба больш казаць пра важнасць і ўплыў мастакоў на нейкія сітуацыі і тое, што ім патрэбная падтрымка. Трэба, каб наша грамадзянства гэта падтрымоўвала і па магчымасці купляла творы, інакш усе знікнуць, асімілююцца. Як бы гэта ні гучала, мне падаецца, што ў людзей павінна быць адказнасць перад мастакамі, бо нашая праца мае вельмі вялікі сацыяльны падтэкст. І я сама шмат думаю пра беларусаў, пра тое, чаго нам не хапае, і як дапамагчы ў рамках сваіх магчымасцяў.

2_Цемра з адной са сваіх працаў пад назвай Жыве. Крыніца – інстаграм Цемры, фота Ганны Шот
афіша выставы ў Празе. карціна Раны. крыніца – інстаграм Цемры
Карціна Pain ting, крыніца – інстаграм Цемры
Карціна Калецтва. Крыніца – інстаграм Цемры
карціна Каменныя жылы. Крыніца – інстаграм Цемры
Карціна Пад небам Беларусі, крыніца – інстаграм Цемры
Румынскі парфум. Фота з варшаўскай выставы. Крыніца – інстаграм Цемры, фота – Генадзь Тумелевіч

Наталля Міхаліна Скарынка

Artykuł Мастачка Цемра: „Беларусы – вельмі шляхетны народ” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Инвестпортал Москвы станет основой для всероссийской площадки





Москва

«Солнечная Азбука» в особом семейном центре «Семь-Я»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Мэр Москвы и глава Башкортостана подписали соглашение в рамках ПМЭФ



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Песня

В Тургиново состоялся первый концерт Всероссийского фестиваля-марафона «Песни России» Надежды Бабкиной




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Медийный баскетбол, киберспорт и турнир ММА: Константин Пухов рассказал о мероприятиях Международного центра бокса (Наташа)

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике

Поражения Шубенкова и Савлукова, осечка Кнороз и двойной триумф Макаренко: чем запомнился «Мемориал Знаменских»


Ролан Гаррос

Семнадцатилетняя Андреева впервые сыграет в полуфинале турнира Большого шлема



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Происшествия

Сотрудники военных следственных органов Следственного комитета России по всей стране оказывают помощь подшефным детским учреждениям



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России