Беластоцкі драмтэатр запрашае настаўнікаў на адмысловыя курсы
Гэта серыя бясплатных навучальных курсаў для настаўнікаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і аніматараў культуры з Падляшскага ваяводства.
Artykuł Беластоцкі драмтэатр запрашае настаўнікаў на адмысловыя курсы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Настаўнікаў на адмысловыя курсы запрашае беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі. Там ужо пяты год рэалізуюць праект „Teatr – Lubię to!”.
Гэта серыя бясплатных навучальных курсаў для настаўнікаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і аніматараў культуры з Падляшскага ваяводства. Праект сфінансаваны ў рамках дзяржаўнай праграмы «Культурная адукацыя-2023». Кажа дырэктар беластоцкага драматычнага тэатру Пётр Паўторак:
Аўтарскія трэнінгі, якія рыхтуюць акцёры беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі, пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні. Яны закранаюць шмат тэмаў, звязаных з тэатрам. Першыя сустрэчы прызначаныя на 21 і 22 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беластоцкі драмтэатр запрашае настаўнікаў на адмысловыя курсы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.