У кібуцы побач з Газай пры нападзе ХАМАС былі забітыя дзясяткі людзей, у тым ліку малыя дзеці
Замежныя і ізраільскія журналісты пабывалі ў аўторак у кібуцы Кфар Аза — невялікім ізраільскім паселішчы непадалёк ад мяжы з сэктарам Газа, якое ў суботу на некалькі гадзін захапілі ўзброеныя атрады палестынскай групоўкі ХАМАС.