Чарговая кніга ў серыі „Паэты планеты”
Беластоцкі Фонд "Камунікат" выдаў чарговы зборнік вершаў у серыі "Паэты планеты" - "Перавыбранае" Уладзіміра Някляева.
Artykuł Чарговая кніга ў серыі „Паэты планеты” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беластоцкі Фонд „Камунікат” выдаў чарговы зборнік вершаў у серыі „Паэты планеты” – „Перавыбранае” Уладзіміра Някляева.
Рэдактарам кнігі выступіў Лявон Баршчэўскі.
Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыўнасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго свету.
Artykuł Чарговая кніга ў серыі „Паэты планеты” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.