"Мультфільмы дораць дабро і дзіцяці, і даросламу". У Магілёве ярка і маляўніча адкрылася "Анімаёўка"
26-ы фестываль анімацыйных фільмаў праходзіць з 11 па 13 кастрычніка. Яго арганізатарамі традыцыйна выступілі Міністэрства культуры і Магілёўскі аблвыканкам. За час існавання мерапрыемства стала значнай падзеяй у культурным жыцці горада і краіны.