«Зеркало»: КДБ цяпер праводзіць групавыя «прыёмы» айцішнікаў па справах аб данатах
З пачатку году КДБ разаслаў сьпісы людзей, якія данацілі ў «пратэстныя» фонды, у многія беларускія кампаніі (у асноўным з IT-сэктару). Цяпер у КДБ запрашаюць айцішнікаў не паасобку, а цэлымі групамі зь дзясяткаў чалавек.