Ізраіль спыніў адносіны з Расеяй
Расея афіцыйна так і не асудзіла напад ХАМАС.
Artykuł Ізраіль спыніў адносіны з Расеяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Краіна-агрэсар Расея страціла „цёплыя адносіны” з Ізраілем пасля нападу ХАМАС і рэакцыі расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Цяпер супрацоўніцтва дзвюх краін спынілася, піша The Wall Street Journal.
Ізраіль і Расея працягвалі падтрымліваць адносіны нават пасля ўварвання Пуціна ва Украіну. Ізраіль, акрамя таго, адмовіўся пастаўляць Кіеву вайсковую дапамогу, нягледзячы на ціск Захаду. Аднак пасля нападу тэрарыстаў ХАМАС на Ізраіль Пуцін стаў адным з нямногіх сусветных лідараў, які не выказаў спачуванні прэм’ер-міністру Беньяміну Нетаньяху. Расея афіцыйна так і не асудзіла напад ХАМАС.
Гэта паклала канец адносінам паміж Іерусалімам і Крамлём, што даказвае «больш маштабны тэктанічны зрух, які адбываецца ў ролі Расеі на Блізкім Усходзе» з таго часу, як Пуцін пачаў вайну ва Украіне, падкрэслівае выданне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ізраіль спыніў адносіны з Расеяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.