Бі-бі-сі адхіліла рэпартэраў пасьля іх пастоў у падтрымку ХАМАС
Брытанская мэдыякарпарацыя Бі-бі-сі адхіліла ад працы шасьцярых рэпартэраў на Блізкім Усходзе і пачала ўнутранае расьсьледаваньне з прычыны іх паведамленьняў у сацсетках, у якіх журналісты выказвалі падтрымку групоўцы ХАМАС у вайне супраць Ізраіля.