У Чэхіі завялі крымінальныя справы па фактах катаваньняў у Беларусі 40 чалавек
Прыцягненьне Аляксандра Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці абмеркаваў з чэскімі палітыкамі і чыноўнікамі намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Павал Латушка падчас візыту ў гэтую краіну.