У Сухаволі адкрылі мурал, прысвечаны блаславёнаму ксяндзу Ежы Папялушкі
Cёння, 19 кастрычніка, мінае 39 гадоў з часу трагічнай смерці Святара.
Artykuł У Сухаволі адкрылі мурал, прысвечаны блаславёнаму ксяндзу Ежы Папялушкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Сухаволі адкрылі мурал, прысвечаны блаславёнаму ксяндзу Ежы Папялушкі.
На будынку ліцэя, у якім таксама вучыўся ксёндз Ежы, можна цяпер пабачыць постаць яго выдатнага выпускніка.
Урачыстасці пачаліся святой літургіяй ў мясцовым касцёлк свсв. Пятра і Паўла. Былі таксама ўскладзеныя кветкі прадстаўнікамі ўладаў. Як адзначыў віцэ-міністар адукацыі Дарыюш Пёнткоўскі, мурал мае прыпамінаць аб спадчыне, якую пакінуў нам усім Ежы Папялушка.
Cёння, 19 кастрычніка, мінае 39 гадоў з часу трагічнай смерці Святара. Менавіта ў гэты дзень у 1984 годзе органамі польскай дзяржбяспекі быў закатаваны ксёндз Ежы Папялушка. У 2010 годзе быў беатыфікаваны Святым Айцом Янам Паўлам II.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Сухаволі адкрылі мурал, прысвечаны блаславёнаму ксяндзу Ежы Папялушкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.