Абвешчаны прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча
Прысуджэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка 15 лістапада. На разгляд будуць прымацца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў пэрыяд зь лістапада 2021-га па лістапад 2023 году.
Artykuł Абвешчаны прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены.
Прысуджэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка 15 лістапада. На разгляд будуць прымацца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў пэрыяд зь лістапада 2021-га па лістапад 2023 году.
Арганізатары просяць сваякоў, сяброў зняволеных збіраць і захоўваць творчасць з-за кратаў, перадаць вязням запросіны ўдзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці і зычэнні хуткай свабоды.
Летась заснавальнікі прэміі, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН, перанеслі цырымонію ўзнагароджання на 2023 год.
Прысылаць творы ці спасылкі на іх трэба на адрас info@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Аляхновіча».
Artykuł Абвешчаны прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.