Абласны суд адмяніў рашэньне аб канфіскацыі тэлефона ў беларуса за бел-чырвона-белую аватарку ў сацсетцы
Віцебскі абласны суд адмяніў рашэньне суда Верхнядзьвінскага раёну, які пастанавіў канфіскаваць тэлефон як «сродак злачынства» ў віцябляніна, якога ў жніўні затрымалі і судзілі за выяву бел-чырвона-белага сьцяга ў Фэйсбуку.