У Варшаве адбыўся вечар памяці Эдуарда Лобава
Ён загінуў пад Вугледарам, змагаючыся за Украіну
Artykuł У Варшаве адбыўся вечар памяці Эдуарда Лобава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вечар, прысвечаны загінуламу ва Украіне беларускаму дабраахвотніку Эдуарду Лобаву, адбыўся ў Варшаве. Падчас падзеі адбыўся паказ фільма пра ваяра, а таксама дыскусія з удзелам стваральнікаў стужкі, абаронцаў, грамадскіх дзеячаў, ксёндза і іншых. Выступіла на мерапрыемстве і маці Эдурда Марына Лобава. “Я вельмі ганаруся сваім сынам”, — зазначыла яна.
— Адчуваю боль праз страту свайго сына. У той жа час ганаруся ім, за ягоны ўчынак, за тое, што ён у мяне такі смелы, што стаў на бок дабра. Я ўдзячная Богу, што ў мяне быў такі сын, што сын даў так шмат часу. Хацелася б, каб гэта было даўжэй, бо дзеці не маюць паміраць першымі.
Мадэратаркай дыскусіі выступіла галоўная рэдактарка сайта Хартыя-97 Наталля Радзіна.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адбыўся вечар памяці Эдуарда Лобава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.