У матчы з «Віцебскам» «рыцары» не толькі закінулі тры шайбы за 41 секунду, але і нанеслі 51 кідок
Яркім і гледным атрымаўся ўчорашні матч паміж «Лідай» і «Віцебскам» (4:2) і з пункту гледжання статыстыкі. Наша каманда цягам 41-й секунды (!) закінула адразу тры шайбы ў браму гасцей, што з'яўляецца рэкордным паказнікам у гісторыі «рыцараў».