"Мова – гэта душа народа, і калі яна гіне - мы страчваем часцінку сябе". На балючыя пытанні пра беларускую мову адказаў протаіерэй Сергій Гардун
У пачатку красавіка беларусы развіталіся з апошнім народным паэтам нашай краіны – Нілам Гілевічам, які прысвяціў сваё жыццё адраджэнню беларускага слова, нашай мове. Паніхіда па пісьменніку адбылася ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. Шмат слоў у гэты дзень гучала з амвона ад грамадскіх дзеячаў пра важнасць захавання роднай мовы. Сёння сітуацыя з беларускай мовай далёка ад нармальнай – яе любяць, называюць роднай, афіцыйна яна з’яўляецца адной з дзяржаўных моў, але размаўляюць на ёй адзінкі…...