Акцёр Юрый Жыгамонт агучыў Евангелле па-беларуску. Трэба дапамога ў выданні запісу
Беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, вядомы па перадачы “Падарожжы дылетанта”, падрыхтаваў аўдыёверсію Евангелля на беларускай мове. Праект быў ажыццяўлёны ў супрацоўніцтве з праваслаўным брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў, сацыяльна-культурнай установай “МоцАрт” і кампаніяй “Прастора.by”.Ініцыятарам стварэння аўдыёзапісу беларускага Евангелля стаў сам Юрый Жыгамонт. У якасці асновы быў узяты пераклад Евангелля, выкананы членамі Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы. Падрыхт...