140-годдзю выдатнага рэгента і кампазітара Паўла Часнакова прысвечана праграма “Святло душы”
Павел Часнакоў нарадзіўся ў 1877 годзе ў падмаскоўнай вёсцы ў сям'і рэгента і з маленства спяваў у царкоўным хоры. У сямігадовым узросце бацька аддаў хлопчыка ў маскоўскае Сінадальнае вучылішча царкоўнага спеву, якое той скончыў з залатым медалем. Малады рэгент працуе ў храмах Масквы, дае ўрокі спеваў у гімназіях і жаночых пансіёнах. Хор пры царкве Святой Троіцы пад яго кіраўніцтвам лічаць лепшым ў Маскве. Казалі: “Не пеўчым плацілі, а яны плацілі, каб іх прынялі ў хор Часнакова”.Дасягнуўшы вышы...