Праграма "Святло душы" раскажа аб протаіерэі Плакідзе Янкоўскім – царкоўным дзеячы 19 стагоддзя і адметным літаратары
12 лютага 1839 года адбыўся гістарычны акт вяртання ў Праваслаўе ўніяцкага духавенства. Полацк і Жыровіцы сталі цэнтрамі ўрачыстасцей. Сярод дзеячаў Царквы, чыё жыццё прайшло на беларускай зямлі, асаблівую цікавасць выклікаюць паплечнікі мітрапаліта Іосіфа Сямашкі, якія падрыхтавалі працэс далучэння ўніятаў да Праваслаўя. Адна з найбольш значных асоб сярод іх - протаіерэй Плакід Янкоўскі - педагог, публіцыст, пісьменнік, імя якога несправядліва забыта. Тым не менш, у сярэдзіне 19 стагоддзя Плак...