Суботнi выпуск праграмы «Святло душы» раскажа пра «Добрыя казкі» Алены Мiхаленка
Некалі ў кнiгарнi заўважыла кнігу, да якой пацягнулася рука, бо прывабіла назва- “Добрыя казкі”. А калі перагарнула некалькі стронак, вырашыла - трэба браць. Так пачалося знаёмства з аўтарам - фізікам па адукацыі і , як бывае, паэткай у душы Аленай Міхаленка.Першы наклад “Добрых казак” выйшаў у маскоўскім выдавецтве “Пересвет”. Потым было некалькі перавыданняў у Беларусі і адна кніжка трапіла ў Сербію. Там казкі Алены Міхаленка пераклалі на сербскую мову. А калі так здарылася, пісьменніца вырашы...