103news.com
Звязда
Ноябрь
2015
1
2
3
4 5 6 7 8 9
10
11 12 13 14 15
16
17
18
19 20 21 22
23
24
25 26 27 28 29 30

Новости за 26.11.2015

Дзесяткі тысяч чалавек прыйшлі на імшу папы Францыска ў Кеніі

Звязда  

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прыйшлі на імшу, якая праводзіцца папам рымскім Францыскам на тэрыторыі ўніверсітэта сталіцы Кеніі Найробі. У сваёй прамове перад прысутнымі пантыфік падкрэсліў, што «здароўе грамадства залежыць ад здароўя кожнай сям’і». У сераду папа прыбыў у Кенію, з якой пачынаецца яго першы візіт у краіны Афрыкі. Затым ён [...]

Мінгандаль Беларусі ўзмоцніць кантроль за дакладнасцю рэкламы

Звязда  

Міністэрства гандлю Беларусі мае намер узмацніць кантроль за дакладнасцю рэкламы. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч. «Мінгандаль мае намер узмацніць кантроль за рэкламай, перш за ўсё, за яе дакладнасцю. У першую чаргу гэта датычыцца інфармацыі аб кошце і ўласцівасцях тавараў і паслуг», — адзначыла Ірына [...]

Беларускі цяжкаатлет на чэмпіянаце свету ў Х’юстане ў дваябор’і паказаў шосты вынік

Звязда  

Беларускі цяжкаатлет Пётр Асаёнак у вагавой катэгорыі да 85 кілаграмаў на чэмпіянаце свету ў Х’юстане ў дваябор’і паказаў шосты вынік — 363 кілаграмы. У абодвух практыкаваннях апынуліся ўдалымі толькі першыя спробы. Пакуль у скарбонцы зборнай ні адной узнагароды. Для беларускай каманды турнір працягнецца заўтра. На памост у катэгорыі да 94 [...]



На ўзбярэжжа Каліфорніі абрушыўся небывалы прыліў

Звязда  

За лічаныя гадзіны ўзровень вады падняўся больш, чым на два метры. Гіганцкія хвалі біліся ў вокны дамоў і рэстаранаў. Вада паглынула ўсю набярэжную і дабралася да аўтамагістраляў. Дзе-нідзе жыхарам давялося пакінуць свае дамы. Навукоўцы растлумачылі, што такі маштабны прыліў выкліканы павелічэннем гравітацыйнай сілы Месяца і Сонца, якія сталі на небе [...]

Гомель адзначае 72-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Звязда  

26 лістапада 1943 года армія Беларускага фронту пад камандаваннем Ракасоўскага падчас Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі вызваліла першы абласны цэнтр Беларусі. Ігар Харышка, галоўны захавальнік фондаў Гомельскага абласнога музея ваеннай славы: »Нямецкай групоўцы пагражала поўнае акружэнне, і яны пачалі вывядзенне сваіх войскаў катла, які пагражаў утварыцца. Зразумела, калі фашысты сыходзілі, яны моцна замініравалі [...]

Тры новыя выпадкі заражэння вірусам ліхаманкі Эбола зарэгістраваныя ў Ліберыі

Звязда  

Краіна лічылася вызваленай ад эпідэміі з 3 верасня. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гаворка ідзе пра сям’ю, у якой захварэў спачатку 15-гадовы хлопчык, пасля чаго вірус быў знойдзены і клінічна пацверджаны ў яго 8-гадовага брата, а таксама бацькі. Усе яны ізаляваныя. Медыкам удалося ідэнтыфікаваць 149 чалавек, якія маглі кантактаваць [...]

Упершыню сучасныя беларускія мастакі і скульптары прадстаўленыя ў “Гранд Пале”

Звязда  

У вялікім палацы на Елісейскіх палях ў рамках буйной міжнароднай выставы “Art  Capital” працуе павільён з працамі сучасных айчынных творцаў. Выстава адкрылася 24 лістапада і ў самы ж першы дзень беларускі павільён наведалі каля 500 гасцей, пра што паведамілі ў Беларускім пасольстве ў Францыі. Прадстаўляюць Беларусь на выставе ў Францыі [...]

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага дыялогу з Аргенцінай

Звязда  

Прэзідэнт Беларусі ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Маўрысіа Макры з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Аргенціны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага дыялогу з Аргенцінай, далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу, які існуе ў гандлёва-эканамічнай і іншых галінах [...]



Ахоўная сцяна на АЭС «Фукусіма-1» нахілілася і трэснула

Звязда  

Збудаванне прызначана для прадухілення траплення радыёактыўнай вадкасці ў акіян. Па словах кампаніі-аператара станцыі Tokyo Electric Power (TEPCO), перакос не прывядзе да сур’ёзных уцечак радыёактыўнай вады. Кампанія TEPCO паведаміла, што ахоўны бар’ер перакасіўся прыкладна на 20 см з-за ціску грунтовых вод. Пачаты работы па ўмацаванні апор канструкцыі і ліквідацыі трэшчыны. Інфармацыя [...]

Сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі пройдзе 27 лістапада ў Падольску

Звязда  

Восьмая сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі адбудзецца 27 лістапада ў Падольску Маскоўскай вобласці. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі «Пародненыя гарады», член Савета Рэспублікі Барыс Батура, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю. Тэма чарговай сустрэчы — узаемадзеянне гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі для развіцця эканамічных, інвестыцыйных, інавацыйных і сацыяльных праектаў у Еўразійскім [...]

Мастачцы Валянціне Шоба і скульптару Сяргею Парцянкову з Беларусі прысудзілі прэмію Тэйлара

Звязда  

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі. Прэстыжная ўзнагарода прысуджана 25 лістапада ў час правядзення мастацкай выстаўкі Art Capital, якая праводзіцца ў выставачным комплексе «Гран Пале» ў Парыжы. Уручэнне прэміі Тэйлара беларускім мастаку і скульптару адбудзецца ўпершыню. Мастачка Валянціна Шоба з Гродна і скульптар Сяргей Парцянкоў з Гомеля [...]

Volkswagen адмаўляецца плаціць кампенсацыі ўладальнікам аўто ў Брытаніі

Звязда  

«Кампанія паабяцала выправіць усё неабходнае праграмнае забеспячэнне, але не плануе ніякіх далейшых выплат», — паведаміла газета Daily Mail са спасылкай на заяву Volkswagen. Урад Туманнага Альбіёна заяўляе, што мае намер абараніць правы спажыўцоў. Раней аўтаканцэрн прызнаў, што пачаў прадаваць аўтамабілі з дэфектыўным праграмным забеспячэннем у Брытаніі ў 2008 годзе, а [...]

Праблемы міжнароднай міграцыі абмяркоўваюць у Санкт-Пецярбургу

Звязда  

Парламенцкая дэлегацыя нашай краіны пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага ўдзельнічае ў мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД і Парламенцкай Асамбеі АДКБ, якія праходзяць у Санкт-Пецярбургу. У праграме мерапрыемства – сорак трэцяе пленарнае пасяджэнне МПА СНД, пасяджэнне Савета і шэрагу пастаянных камісій гэтай арганізацыі, восьмае пленарнае пасяджэнне [...]

Грузінскія бізнесмены зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі

Звязда  

На бізнес-форуме «Мінск — Батумі» ўдзельнікі — беларускія і грузінскія бізнесмены, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных структур — змаглі не толькі бліжэй даведацца пра магчымасці супрацоўніцтва, але і абзавесціся карыснымі кантактамі, заключыць выгадныя для абодвух бакоў кантракты. Так, Магілёўская і Аджарская гандлёва-прамысловыя палаты падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты [...]

Землетрасенне магнітудай 6,4 адбылося на захадзе Бразіліі

Звязда  

Аб гэтым перадае Геалагічная служба ЗША. Землетрасенне было зафіксавана ў 03.45 па мясцовым часе (08.45 мск). Эпіцэнтр падземных штуршкоў размяшчаўся ў 130 кіламетрах на паўднёвы-захад ад муніцыпалітэта Тараўака, размешчанага ў штаце Акрі. Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 603,9 кіламетра. Напярэдадні землетрасенне магнітудай 7,5 адбылося ў Перу на мяжы з Бразіліяй. Землетрасенне было зафіксавана ў [...]

Банкі з 1 кастрычніка 2016-га будуць выдаваць толькі грошы ўзору 2009 года

Звязда  

Беларускія банкі з 1 кастрычніка 2016-га будуць выдаваць кліентам толькі грошы ўзору 2009 года. Гэта замацавана пастановай праўлення Нацыянальнага банка 676 ад 17 лістапада 2015 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Грашовыя знакі ўзору 2000 года, якія выключаюцца з абарачэння, банкі здаюць у Нацыянальны банк па 31 сакавіка [...]

У Чыкага прадаўжаюцца пратэсты супраць паліцэйскай самаўпраўнасці

Звязда  

Паліцыя арыштавала пецярых удзельнікаў акцыі, якая пачалася пасля публікацыі відэа, дзе паліцэйскі забівае чарнаскурага падлетка. Гэта адбылося летась. Відэа з’явілася ў Сетцы ў аўторак і справакавала маршы — на вуліцы Чыкага выйшлі сотні чалавек. Пецярых арыштаваных абвінавачваюць у розных парушэннях, пачынаючы з нападу на паліцэйскага і сканчаючы пазапраўным валоданнем зброі. [...]

Сёння пачынае дзейнічаць бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем

Звязда  

Міжурадавае пагадненне з Ізраілем аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў было падпісана ў Мінску ў верасні 2014 года. Дакумент рэгулюе пытанні, звязаныя з увядзеннем на двухбаковай аснове для грамадзян Беларусі і Ізраіля, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных нацыянальных пашпартоў (за выключэннем дыпламатычных і службовых), бязвізавага парадку ўезду на тэрыторыю або [...]

Георгій Кандрацьеў назначаны галоўным трэнерам ФК «Мінск»

Звязда  

Новым галоўным трэнерам «Мінска» назначаны Георгій Кандрацьеў. Такое рашэнне прынята ўчора, 25 лістапада, на пасяджэнні папячыцельскага савета гэтага футбольнага клуба. Кіраўніцтва ФК «Мінск» выказала ўдзячнасць былому трэнерскаму штабу на чале з Андрэем Пышнікам за работу па прыцягненні ўласных выхаванцаў у асноўны склад каманды. Разам з тым пасля заканчэння тэрмінаў кантрактаў [...]


Музыкальные новости
Елена Волкова

Фестиваль «Большая сцена» приглашает к участию талантливых людей со всей России





Rss.plus
Концерт

Концерт «Прекрасный клавесин» для дошкольников прошёл в Пскове




В Польше военные обвинили РФ в психологической операции в связи с наводнением

Пассажирский автобус врезался в «газель» в подмосковном поселке Дрожжино

И снова Ким. Татьяна Бакальчук вернула девичью фамилию

В Можайске зафиксировали нарушение сброса отходов в контейнеры




Франсуа Аланд і Уладзімір Пуцін абмяркуюць у Маскве каардынацыю ў барацьбе з ІД

Звязда  

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд накіруецца сёння з афіцыйным візітам у Маскву для абмеркавання каардынацыі дзеянняў у барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», паведамляюць інфармагенцтвы. У прыватнасці, на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Крамлі плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў па процідзеянні тэрарыстычнай пагрозе. Мяркуецца, што размова можа пайсці ў [...]

Крушэнне верталёта ў Краснадарскім краі: 15 загінулых

Звязда  

Пры крушэнні верталёта Мі-8 у Краснаярскім краі загінулі 15 чалавек, 10 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі, паведамляе прэс-служба Заходне-Сібірскай транспартнай пракуратуры. Паводле інфармацыі ведамства, сярод загінулых — тры члены экіпажа, астатнія — пасажыры. Раней паведамлялася, што верталёт пацярпеў крушэнне паблізу аэрапорта Ігарка. Яго знайшлі на правым беразе ракі Енісей у 2 [...]

Турыстычны поезд у маёнтак Дзеда Мароза пачне курсіраваць 25 снежня

Звязда  

Турыстычны поезд у маёнтак Дзеда Мароза ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» пачне курсіраваць 25 снежня, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. У госці да Дзеда Мароза 25 снежня, а таксама 2, 4 і 8 студзеня турыстаў даставіць спецыяльны святочны поезд з правадніцамі-снягурачкамі, які складаецца з купэйных вагонаў. Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў [...]

Сёння першы дзень праслухоўвання прэтэндэнтаў на «Еўрабачанне-2016»

Звязда  

Сёння апоўдні стартуе першы дзень праслухоўвання прэтэндэнтаў на «Еўрабачанне-2016». У студыі «600 метраў» Белтэлерадыёкампаніі журы ацэніць 60 удзельнікаў. Усяго на адрас галоўнага медыяхолдынга краіны паступіла парадку сотні заявак — як ад сольных выканаўцаў, так і ад калектываў. Праслухоўванне пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай [...]

У Краснаярскім краі ўпаў верталёт Мі-8, ёсць ахвяры

Звязда  

Верталёт Мі-8 пацярпеў крушэнне ў Краснаярскім краі, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на экстранныя службы рэгіёну. Па папярэдніх дадзеных, экіпаж верталёта загінуў. Паводле інфармацыі агенцтва ТАСС, з-за недахопу паліва верталёт не змог нармальна прызямліцца, але экіпаж паспеў перадаць каардынаты ў экстранныя службы. На месца аварыі вылецелі ратавальнікі. Як паведамляе Інтэрфакс, [...]

Прэзідэнт Азербайджана 27-28 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь

Звязда  

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі. Запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы Ільхама Аліева ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў. Чакаецца, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. БЕЛТА



Москва

В Подмосковье сотрудники Росгвардии задержали подозреваемого в убийстве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Началась реставрация фасадов и кровли здания биржи на Ильинке



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Сергей Шнуров

Бывшую помощницу Сергея Шнурова осудили за кражи




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Спартак» — «Динамо» Москва — 2:2. Видеообзор матча РПЛ

В Москве состоялся чемпионат по плаванию среди команд столичного управления Росгвардии

Две медали привезли псковички с чемпионата России по пилонному спорту


WTA

Касаткина проиграла Хаддад-Майе в финале турнира WTA 500 в Сеуле



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России