Чаму прэс-службы «закрываюць» чыноўнікаў ад журналістаў
Пацьвердзіць ці абвергнуць інфармацыю, атрымаць камэнтар у беларускіх чыноўнікаў журналістам становіцца ўсё складаней. Стандартны адказ на ўсе пытаньні — «Пішыце афіцыйны запыт». Чаму прэс-службы міністэрстваў і ўстаноў замест дапамогі часьцяком ускладняюць журналістам працу і чыняць ім перашкоды?