Студэнт МДЛУ пра затрыманьне на выбарчым участку: «Рукі ўсім зьвязалі сьцяжкамі за сьпінай і паабяцалі ня менш за 15 дзён арышту»
27 лютага студэнт МДЛУ прыйшоў на выбарчы ўчастак для галасаваньня з украінскім сьцягам на плячах. На ўваходзе стаялі тры супрацоўнікі міліцыі: адзін быў у форме, двое ў цывільным. Затрымалі хлопца яшчэ да таго, як ён пасьпеў прагаласаваць.