«Мёртвыя ляжаць у пад’ездах, на бальконах, у дварах». Што расказваюць тыя, хто выехаў з Марыюпалю. ФОТА
Дэпутат Марыюпальскай гарадзкой рады Дзьмітро Забавін сьцьвярджае, што колькасьць загінулых ад расейскіх абстрэлаў у горадзе істотна перавышае афіцыйную інфармацыю. Апошні раз, 13 сакавіка, паведамлялася пра 2 187 ахвяраў расейскай агрэсіі.