Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў многіх гарадах Расеі падпальваюць ваенкаматы
Раніцай 22 верасьня ў Тальяці Самарскай вобласьці загарэліся дзьверы будынку гарадзкой адміністрацыі. Супрацоўнікі Цэнтру «Э», якія прыбылі на месца, знайшлі выкарыстаныя бутэлькі з запальнай сумесьсю.