САЗ занепакоена захопам біялябараторыі ў Судане, дзе захоўваюцца ўзбуджальнікі адру, халеры і іншыя небясьпечныя матэрыялы
У сталіцы Судана Хартуме існуе «высокая рызыка біялягічнай небясьпекі» пасьля таго, як адзін з варагуючых бакоў захапіў лябараторыю, у якой захоўваюцца ўзбуджальнікі адру і халеры, а таксама іншыя небясьпечныя матэрыялы, заявіла ў аўторак Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ).