За апошні год прыбытак заходніх кампаніяў, якія засталіся ў Расеі, вырас ў 1,5 раза
У 2022 годзе сотня кампаніяў зь «недружалюбных» краінаў, якія засталіся ў Расеі пасьля яе паўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, павялічыла прыбытак у паўтара раза — да 1,1 трыльёна расейскіх рублёў (13 мільярдаў даляраў у эквіваленце).